Экскурсійная праграма працягласцю 25 км. Гэта месца ўнікальна не толькі хвояй. Прыцягваюць увагу ствалы вялізных дубоў, якія захаваліся ў маладым мяшаным лесе. Гэта месца ўнікальна таксама і выключна высокай урадлівасцю глеб, на што паказваюць расліны-індыкатары драўлянага яруса (дуб, асіна, граб, ясень, алешына, ліпа, клён і травянога покрыва (сачэвічнік вясновы, ветраніца дуброўная, вароніна вока чатырохлістае, ячменнікі, медуніца няясная і іншыя).
Падчас вандроўкі экскурсанты наведаюць пераходнае балота. Будзе цікава па праграме пазнаёміцца з старажытным відам пчалярства – бортніцтвам. У канцы праграмы завабіць у свае абдымкі і зачаруе сваім знешнім выглядам царыца-хвоя, узрост якой больш за 300 гадоў. Вышыня 24м., дыяметр-1.25 м;
Пункты наведвання:
Тэлефон: +375 29 629-44-51, +375 29 629-44-53
Электронная пошта: turov@npp.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.