На градзе, выцягнутай уздоўж балота, расце адна з самых буйных і самых старых у Нацыянальным парку хвой. Яе вышыня 24 метры, дыяметр – 1,24 м, узрост – больш за 300 гадоў. На хвоі размешчана найстарэйшая на Палессі калода – вулей, ніжэй якой бачныя рэшткі убітых у дрэва завостраных накіраваных ўніз драўляных прутоў. Гэта – абарона ад мядзведзяў, якія жылі некалі тут, часта разбуралі пчаліныя сям’і.
Адрас: ДПУ НП «Прыпяцкі», Азяранскае лясніцтва
Час працы: Кругласутачна
Тэлефон: +375 29 629-44-51, +375 29 629-44-53
Электронная пошта: turov@npp.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.