Дом паляўнічага «Перароў» з кемпінгам размешчаны ў 25 км ад аг. Камянюкі ў маляўнічым кутку Белавежскай пушчы, дзе заўсёды цішыня і спакой.
У доме паляўнічага «Перароў» ёсць 3 утульныя пакоі (катэгорыя DBL) з магчымасцю адначасовага размяшчэння 6-ці чалавек. Нумары абсталяваны санвузламі з душавымі кабінамі. Маецца кухня з сумешчанай сталовай. Кемпінг абсталяваны спальнымі месцамі, дзе адначасова можна размясціць да 6 чалавек. Маецца санвузел з душавой кабінай. Гасцям кемпінга ў карыстанне прадастаўляецца кухня. На тэрыторыі комплексу ёсць Лазня на Дровых (прадастаўляецца за дадатковую плату), альтанкі для адпачынку, мангал, арэлі. Побач з комплексам знаходзіцца турыстычны аб’ект «Музей народнага побыту і старажытных тэхналогій», дзе можна пазнаёміцца з культурай і традыцыямі жыхароў Белавежскай пушчы XIX стагоддзя, набыць пушчанскія сувеніры.
У крокавай даступнасці знаходзіцца займальная экалагічная сцежка «Бабровая затока» і месца адпачынку, размешчанае на беразе ляснога возера Перараў (плошча – 19,7 га). Аматарам актыўнага адпачынку ў арэнду прадастаўляюцца веласіпеды.
Адрас: 225063, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., 25 км ад аг. Каменюкі
Час працы: Кругласутачна
Тэлефон: +375 33 399-19-72 (браніраванне, прыём заявак - с 9:00 до 18:00)
Электронная пошта: tour@npbp.by
Падрабязная інфармацыя
3 утульныя пакоі (катэгорыя DBL) з магчымасцю адначасовага размяшчэння 6-ці чалавек. Нумары абсталяваны санвузламі з душавымі кабінамі. Маецца кухня з сумешчанай сталовай.
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.