Некалі тут рассцілаліся заліўныя лугі, увільготненыя водамі дзікай лясной рачулкі Саламенка. У 1960-1970 гады мінулага стагоддзя яе забалочаная пойма была пераўтворана ў самае буйное цяпер вадасховішча Белавежскай пушчы – Ляцкае. Сёння яго цяжка адрозніць ад прыроднага возера. Яно значна ўзбагаціла біялагічныя комплексы Пушчы, стаўшы родным «домам» для многіх відаў птушак, рыб, паўзуноў, водных раслін, насякомых і г.д.
Адрас: 225063, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён, аг. Камянюкі
Час працы: З 9.00 да 18.00
Тэлефон: +375 33 399-19-22
Электронная пошта: tour@npbp.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.