Умяшчальнасць: да 250 чалавек.
Напрамкі кухні: еўрапейская, беларуская.
Знаходзіцца за 12 км ад цэнтральнай сядзібы Нацыянальнага парку на тэрыторыі Маёнтка Дзеда Мароза. Зала складаецца з цэнтральнага памяшкання і асобных утульных кабінак для невялікіх кампаній.
Інтэр’ер закусачнай выкананы ў нацыянальным стылі: драўляныя сцены стыльна ўпрыгожаны творамі майстроў-разьбяроў, вокны ўмела распісаны “снежнымі” ўзорамі.
Выбар страў досыць разнастайны: духмяны грыбны суп, юха «Рыбацкая», дзічына тушаная з гароднінай, каўбаскі па-хатняму, дранікі з грыбамі, фірмовыя пушчанскія бліны з травяным чаем і шматлікае іншае. З моцных напояў падаецца напой пушчанскі арыгінальны, прыгатаваны мясцовымі ўмельцамі па старажытных рэцэптах.
Адрас: 225063, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён, Камянюкскі сельсавет (за 12 км ад аг. Каменюкі)
Час працы: Ау - нд 10:00 - 18:00. Выхадны: панядзелак.
Тэлефон: +375 1631 5-91-61
Электронная пошта: tour@npbp.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.