Адным з найбольш наведвальных аб’ектаў у турыстаў з’яўляецца «Царская паляна», размешчаная па шляху руху многіх веласіпедных маршрутаў і аглядных экскурсій па нацыянальным парку.
Па захаваных звестках, тут зладзіў паляўнічую бяседу кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Потым паляна ператварылася ў месца правядзення багатых баляў пасля «каралеўскіх» паляванняў. У XX стагоддзі традыцыю працягнулі генеральныя сакратары ЦК КПСС і іншыя прадстаўнікі партыйна – савецкай эліты. Сёння ж на Царскай паляне праводзяцца масавыя мерапрыемствы і святы.
Адрас: 225063, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён, аг. Камянюкі
Час працы: З 9:00 да 18:00
Тэлефон: +375 33 399-19-22
Электронная пошта: tour@npbp.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.