Некалі на гэтым месцы распасціраўся поймавы луг. Дуб, які вырас на яго ўскраіне, захаваў у сабе ранейшы ландшафт. Дрэва незвычайна для шчыльна стуленага дрэвастою. Яго каржакаваты сілуэт характэрны для дубоў, якія растуць на адкрытай прасторы. Такія волаты не бываюць занадта высокімі, затое хутка «таўсцеюць». Гэтаму дрэву каля 300 гадоў, а дыяметр яго ствала ўжо 1,5 м! У дуба было тры галоўныя галіны, але ў XX стагоддзі адну з іх зламаў ураган. У ствале адкрылася вялікае дупло, якое стала домам для многіх жывых арганізмаў.
Адрас: 225063, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён, аг. Камянюкі
Час працы: З 9.00 да 18.00
Тэлефон: +375 33 399-19-22
Электронная пошта: tour@npbp.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.