Гістарычна Белавежская пушча – тэрыторыя з высокай ступенню забалочанасці. Агульная плошча балот – звыш 40000 гектараў, або больш за 30% тэрыторыі. За гістарычны перыяд водна-балотныя ўгоддзі пушчы былі значна асвоены чалавекам. Асушана 49 працэнтаў плошчы балот (16 балот з агульнай плошчай 19 983 гектары), скіравана 12 малых рэк, пракапаны сотні каналаў лясной меліярацыі. З-за асваення зямель на асобных тэрыторыях Белавежскай пушчы ўзровень грунтавых вод упаў на 50 – 150 см. З-за недахопу вільгаці, у першую чаргу, пацярпелі яловыя дрэвастоі, затым ясеневыя. Менавіта таму праведзеныя работы па аднаўленні парушанага гідралагічнага рэжыму з’яўляюцца асабліва каштоўнымі для Белавежскай пушчы. Так на прыкладзе адноўленага воднага рэжыму аб’екта “Плянта” (работы праводзіліся ў 2016 годзе) Каралёва-Мастоўскага лясніцтва ўжо можна назіраць станоўчую дынаміку прыродных працэсаў ад паўторнага забалочвання.
Адрас: 225063, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён, аг. Камянюкі
Час працы: З 9.00 да 18.00
Тэлефон: +375 33 399-19-22
Электронная пошта: tour@npbp.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.