Гэтае месца для тых, хто жадае хоць ненадоўга акунуцца ў казку – пейзажы сцежкі дзіўныя. Дапаўняюць карціну драўляныя насцілы і лесвіцы, размешчаныя на працягу ўсяго маршруту – ён складае 350 метраў. Такія драўляныя элементы не толькі вельмі ўпрыгожваюць месца і робяць яго ўтульным – яны яшчэ і павялічваюць узровень камфорту. Лічыцца, што крыніцы, якія бяруць свой пачатак каля царквы, што пайшла па паданні пад зямлю, валодаюць унікальнымі ўласцівасцямі — хтосьці нават верыць у тое, што вада ў іх лячэбная. Усяго з-пад зямлі тут выходзіць 14 крыніц.
На тэрыторыі экасцежкі прарастаюць расліны, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Экасцежка з 2008 года мае статус гідралагічнага помніка прыроды.
Паколькі месца лічыцца прыродным помнікам, на яго тэрыторыі забаронена ладзіць пікнікі, распальваць вогнішчы ці ставіць палаткі. Спецыяльна для наведвальнікаў выдзелена месца пад турыстычную стаянку, а таксама драўляная альтанка, дзе можна адпачыць і атрымаць асалоду ад прыгажосці мясцовай прыроды.
Адрас: 223048, Мінскі раён, Шаршунскі с/с, 3 км ад вёскі Курганы
Час працы: Кругласутачна
Тэлефон: +375 29 763-15-07, +375 17 515-65-32
Электронная пошта: arenda@krasnoselskoe.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.