Аднадзённая конная прагулка, якая дапамагае максімальна пагрузіцца ў свет беларускай прыроды, а таксама праходзіць па гістарычных мясцінах, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай Вайны. Маршрут аднадзённы, але жадаючыя падоўжыць задавальненне могуць прайсці яго за два дні з начлегам у камфортнай гасцінічнай хатцы на беразе Бярэзіны.
Кропкі наведвання:
Сасновыя культуры
Сасновы бор
Верхавое балота
Лясны ручай
Вёска Саўскі бор
Рака Бярэзіна
Сергуцкі канал
Наведванне турыстычных маршрутаў магчымае толькі ў суправаджэнні гіда.
Адрас: 211188, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Лепельскі раён, Дамжэрыцкае лясніцтва
Тэлефон: +375 2132 3-77-13
Электронная пошта: tourism@berezinsky.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.