Мы прапануем камфорт на прыродзе новага ўзроўню. Глэмпiнг ў стыльных намётах, з гатэльны узроўнем камфорту, прыўнёс новае жыццё ў сферу гасціннасці. Нашы сафары-тэнты «Качэўнік» падораць незабыўныя ўражанні ад адпачынку на прыродзе, пачуццё свабоды, новы стыль і раскошны ўзровень камфорту. Распрацаваныя з правераных матэрыялаў, у адпаведнасці з усімі стандартамі якасці, нашы палаткі падобныя на высакакласныя апартаменты буцік-гатэля прама на прыродзе.
Драўляная платформа, абсталяваная навесам, пад якім размяшчаецца тэраса і камфортная палатка. Тры вялікіх акна з маскітнымі сеткамi, празрыстай шторкой і фіранкай дазволяць камфортна знаходзіцца ўнутры палаткі, як у летнюю спёку, і ў асенняе пахаладанне. За кошт паветранай праслойкі паміж тэнтам і палаткай забяспечваецца вентыляцыя паветра, што не дае намёце награвацца ў гарачае надвор’е. У намёце прадугледжаны спальныя месцы на камфортных раскладанках. Маецца два крэсла і стол. Каля кожнага сафары-тэнта арганізавана вогнішча, падведзена электрычнасць. Побач з сафары-тэнтамі абсталяваная пляцоўка для аматараў пляжнага валейбола.
Адрас: 247315, Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобл., Петрыкаўскі р-н, аг. Ляскавічы, вул Сашы Глушко, 5Б
Час працы: Кругласутачна
Тэлефон: +375 2350 5-70-16, +375 29 125-00-95
Электронная пошта: nptourism@npp.by
Падрабязная інфармацыя
З-х мясцовы тэнт – 2, кошт: 60р./суткі
4-х мясцовы тэнт – 1, кошт: 80р./суткі
5-і мясцовы – 1, кошт: 100р./суткі
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.