Веласіпедна-пешаходны маршрут «Дакудава» ў паўднёвай частцы Белавежскай пушчы праходзіць праз аднайменнае ўрочышча, што знаходзіцца на месцы старажытнага верхавога балота, асушанага ў 1960-1970 гг. мінулага стагоддзі. Працяглы час гэтая тэрыторыя выкарыстоўвалася мясцовым насельніцтвам як выган і сенакосныя ўгоддзі. У наш час тэрыторыя з’яўляецца ўпадабаным месцам для аленяў, кабаноў, лісіц, ваўкоў. Часам тут можна сустрэць зубра ці ўбачыць ягоныя сляды.
Адрас: 225063, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён, аг. Камянюкі
Час працы: З 9.00 да 18.00
Тэлефон: +375 33 399-19-22
Электронная пошта: tour@npbp.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.