Дрэву больш за 550 гадоў. Пры досыць сціплай вышыні ў 31 метр дуб мае двухмятровы дыяметр ствала! Для белавежскіх нетраў гэта не адзінкавы асобнік; аднак такія гіганты растуць у вельмі цяжкадаступных месцах і практычна зачыненыя ад поглядаў вандроўнікод. Гэты магутны волат размясціўся паблізу турыстычнага шляху, таму ўдастоены такой увагі. Лясны патрыярх адпавядае свайму ўзросту і як належыць – мае паражніну ў ствале. Яна тое і з’яўляецца Домам для насельнікаў старажытнага лесу.
Адрас: 225063, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён, аг. Камянюкі
Час працы: З 9.00 да 18.00
Тэлефон: +375 33 399-19-22
Электронная пошта: tour@npbp.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.