Папулярны аб’ект для знаёмства з дзіўным светам прыроды. Вальер для ўтрымання і гадоўлі дзікіх жывёл знаёміць з жыццём высакародных аленяў, баброў. Невялікімі групамі на транспарце НП «Нарачанскі» вальер наведваюць турысты ў суправаджэнні экскурсаводаў падчас падкорму жывёл. З усіх бакоў дзясяткі аленяў накіроўваюцца да падкормачнай пляцоўкі, даючы магчымасць рабіць унікальныя фотаздымкі ўсім ахвочым.
Заказ экскурсій па папярэднім запісе: аддзел турызму +375179737127.
Адрас: 222395, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, кп. Нарач, вул. Ленінская, 6
Час працы: Наведванне вальера магчыма толькі ў суправаджэнні супрацоўнікаў НП «Нарачанскі» падчас ажыццяўлення падкорму жывёл па папярэднім узгадненні
Тэлефон: +375 1797 3-71-27
Электронная пошта: turism@narochpark.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.