Гэты лясны ўчастак можна смела назваць «Залатым фондам» Пушчы. Пераважнай пародай тут з’яўляецца дуб чарэшчаты – гэта тыповая карціна старажытных лясоў Цэнтральнай Еўропы. Сярэдні ўзрост такога масіва складае каля 300 гадоў. Карані гігантаў сыходзяць глыбока ў добрую зямлю і могуць дастаць жыватворную вільгаць у любую засуху. Такі лес сігналізуе аб цудоўнай урадлівасці тутэйшых глеб, што з’яўляецца адным з вызначальных фактараў засяроджвання каштоўнай біяразнастайнасці раслін і казурак.
Адрас: 225063, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён, аг. Камянюкі
Час працы: З 9.00 да 18.00
Тэлефон: +375 33 399-19-22
Электронная пошта: tour@npbp.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.