Знаходзіцца на тэрыторыі цэнтральнай сядзібы нацыянальнага парка. Асаблівую прывабнасць ствараюць: зручнае размяшчэнне ў адносінах да асноўных турыстычных аб’ектаў нацыянальнага парку, утульная абстаноўка, гасцінны абслуговы персанал, прафесійна прыгатаваныя стравы беларускай кухні.
Кафэ мае пляцоўку на адкрытым паветры на 50 пасадачных месцаў, якая працуе на працягу ўсяго года і прыцягвае турыстаў духмяным шашлыком, румянымі пушчанскімі блінамі і гарачай травяной гарбатай.
Адрас: 225063, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., аг. Каменюкі, вул. Пушчанская, 17
Час працы: Час працы - серада - нядзеля (09.00 - 18.00). Выхадныя дні - панядзелак, аўторак
Тэлефон: +375 1631 5-91-50
Электронная пошта: admin@npbp.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.