Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Краснасельскае», раней названая Краснасельскае лесапаляўнічая гаспадарка, была створана ў выкананне Распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 1997 г. на базе Краснасельскага і Рогаўскага лясніцтваў Мінскага лясгаса, Янушкавіцкага лясніцтва-Лагойскага лясгаса, Краснасельскай доследна-паказальнай паляўніча-рыбалоўнай гаспадаркі. У 1998 г. у мэтах развіцця навукова-вытворчай базы Краснасельскай лесапаляўнічай гаспадаркі Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у склад гаспадаркі перададзена Хаценчыцкае лясніцтва Вілейскага лясгаса.
Асноўная задача Установы – высокапрафесійная, эфектыўная арганізацыя вядзення лясной і паляўнічай гаспадаркі.
У склад Установы ўваходзяць 4 лясніцтвы, дрэваапрацоўчы цэх “Шаршуны”, лесанарыхтоўчы цэх, паляўнічая гаспадарка, аб’екты адпачынку.
Па стане на 01.01.2025 г. тэрыторыя дзяржаўнага ляснога фонду Установы складае 35492,3 га.
Адрас: 223048, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Мінскі раён, п/а Шаршуны, раён в. Курганы
Час працы: Пн.-пт. – 08.00-17.00. Суб.-нядз. –выхадныя
Тэлефон: +375 17 515-65-32
Электронная пошта: info@krasnoselskoe.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.