Экалагічная сцежка мае працягласць 4,6 км па перасечанай мясцовасці і ўключае 7 прыпынкаў, абсталяваных лаўкамі, смеццезборнікамі, інфармацыйнымі стэндамі. Па ходзе маршруту ўстаноўлены паказальнікі, на крутых пад’ёмах і спусках – лесвіцы, абсталявана назіральная пляцоўка на воз. Недрава.
Экалагічная сцежка адрозніваецца маляўнічым пейзажам, у маршрут уключаны своеасаблівыя славутасці: рэдкія формы ледніковага рэльефу, зараснікі ядлоўца, наяўнасць рэдкіх і ахоўных відаў раслін Беларусі, гарадзішча VII стагоддзя да н.э. – VI стагоддзі н.э. і XI – XIII ст.ст. н.э., ваенны палігон памежных польскіх войскаў (1920 – 1939 г.г.).
Экалагічная сцежка “Слабодкаўская озавая града” прывабная як для арганізаваных груп турыстаў, так і індывідуальнага самастойнага наведвання.
Уваход вольны.
На прыпынку №1 прадстаўлена інфармацыя аб старажытным гарадзішчы (VII стагоддзі да н.э. – VI стагоддзі н.э. і другасна заселеным у XI– XIII у.у. н.э.), а таксама аб археалагічных знаходках і побыце людзей таго часу. Абсталявана назіральная пляцоўка.
На прыпынку №2 прадстаўлена інфармацыя аб раслінных супольнасцях “Слабодкаўскай озавой грады”. Тут растуць такія рэдкія віды раслін як ветраніца лясная, званочак персікалістычны, вераніка сівая. А таксама характэрная для старажытных гарадзішчаў суніца зялёная і асака гваздзіковая.
На прыпынку №3 прадстаўлена інфармацыя аб воднай расліннасці Беларусі на прыкладзе азёр Поцех і Недрава.
Прыпынак №4 размешчана на самай высокай кропцы озавой грады. Тут прадстаўлена інфармацыя аб рэльефе Браслаўскага Паазер’я, працэсе яго фарміравання пад уздзеяннем “ледавіковай дзейнасці”.
На прыпынку №5 прадстаўлена інфармацыя аб гідралагічных і біялагічных характарыстыках азёр Недрава і Поцех (памер, генетычны тып, кіслародны рэжым, празрыстасць і мінералізацыя вод, тыповыя насельнікі).
На прыпынку №6 прадстаўлена гістарычная даведка аб часах праўлення Польшчы ў 1919 – 1939 г.г. на тэрыторыі Браслаўшчыны, а таксама аб стрэльбішчы, абсталяваным на азавой градзе польскімі пагранічнікамі.
На прыпынку №7 прадстаўлена інфармацыя аб разнастайнасці прадстаўнікоў жывёльнага свету азавой грады (птушкі, паўзуны, земнаводныя, казуркі).
Уваход бясплатны.
Тэлефон: +375 2153 6-77-00, +375 2153 6-77-07, +375 29 226-22-46
Электронная пошта: turizm@braslavpark.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.