Гара Маяк – гэта лепшая аглядная кропка Нацыянальнага парка “Браслаўскія азёры”, ля падножжа якой бярэ свой пачатак экалагічная сцежка “Гара Маяк”. Гэта ўнікальны прыродны аб’ект, размешчаны паміж азёрамі Снуды і Струста, з вяршыні якога адкрываюцца выключныя па маляўнічасці і пышнасці прыродныя ландшафты і азёрныя роўнядзі са шматлікімі выспамі і водмелямі. Гара Маяк уяўляе сабой выразна выяўлены ледніковы кам – купалападобны крутасхільны ўзгорак круглявай формы, складзены сартаваным слаістай матэрыялам.
Абсалютная вышыня гары складае 174 м над узроўнем мора, а адносна найбліжэйшых азёр – Струста і Снуды яе вышыня 44, 7 м. У пачатку ХХ стагоддзя геадэзісты паставілі на вяршыні ўзгорка трыянгуляцыйную вышку, якую мясцовыя жыхары і ахрысцілі маяком. А да гэтага ўзгорак зваўся гарой “Бізня”. Такім чынам, на тэрыторыі цэнтральнай часткі нацыянальнага парку прадстаўлены як станоўчыя формы рэльефу, у выглядзе камавых і азавых комплексаў, так і адмоўныя формы рэльефу, у выглядзе азёрных катлавін і варонак. Такія пейзажы, якія маюць нізкагорны характар, з’яўляюцца рэдкасцю для раўніннай тэрыторыі. У 2020 годзе была пабудавана аглядная вышка, уваход платны.
Кошт білета: 5,00 бел.руб., дзецям да 6 гадоў уключна – бясплатна.
Адрас: 211970, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, в.Кезікі
Час працы: З 01.05. па 30.09., з 9.00 па 21.00, штодзень
Тэлефон: +375 29 226-22-46
Электронная пошта: turizm@braslavpark.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.