Турыстычны маршрут «Турбазаўскі рог» размешчаны на аднайменным паўвостраве на крайняй паўднёвай ускраіне горада Браслава. Вас чакаюць таямнічыя лясныя сцяжынкі, маляўнічае возера, зачаравальныя пейзажы, дзіўныя жывёлы і расліны.
Па маршруце размешчаны прыпынкі з інфармацыйнымі таблічкамі, фотазонай, птушынай сталовай і іншымі інтэрактыўнымі элементамі.
Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з асаблівасцямі мясцовай арнітафауны, ляснымі жывёламі, якія жывуць у лясной подсцілцы, з разнастайнасцю жывёльнага свету, іхтыяфауны.
Уваход бясплатны.
Тэлефон: +375 29 226-22-46, +375 2153 6-77-00, +375 2153 6-77-07
Электронная пошта: turizm@braslavpark.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.