Ва ўрочышчы «Перароў» знаходзіцца «Музей народнага побыту і старажытных тэхналогій». У ім можна даведацца пра традыцыйны ўклад жыцця мясцовага насельніцтва. Экспазіцыя дэманструе падворак з жылымі пабудовамі, майстэрнямі і сельскагаспадарчымі прыладамі, дазваляючы наведвальнікам акунуцца ў атмасферу мінулага. У ім прадстаўлены прадметы хатняга ўжытку і начынне, без якіх яшчэ не так даўно было неймаверным існаванне сельскага насельніцтва. У музеі можна пазнаёміцца з культурай, традыцыямі і паўсядзённым побытам жыхароў Белавежскай пушчы XIX стагоддзя, паспрабаваць «пушчанскія» пачастункі ў Кафэ «Хутарок», азнаёміцца з працэсам самагонаварэнне, якім раней славілася Белавежская пушча. Дарагім гасцям абавязкова паднясуць чарачку ўслаўленай белавежскай самагонкі.
Адрас: 225063, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён, аг. Камянюкі
Час працы: 10.00 - 17.30
Тэлефон: +375 33 399-19-22
Электронная пошта: tour@npbp.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.