Гара Маяк – гэта лепшая аглядная кропка Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры», ля падножжа якой бярэ свой пачатак экалагічная сцежка «Гара Маяк». Гэта ўнікальны прыродны аб’ект, размешчаны паміж азёрамі Снуды і Струста, з вяршыні якога адкрываюцца выключныя па маляўнічасці і пышнасці прыродныя ландшафты і азёрныя роўнядзі, са шматлікімі выспамі і водмелямі.У 2020 годзе была пабудавана аглядная вышка (уваход платны 5,00 бел.руб.). Экалагічная сцежка мае працягласць 1,7 км і ўключае 9 прыпынкаў, абсталяваных інфармацыйнымі стэндамі.
На прыпынку № 1 прадстаўлена гідралагічная характарыстыка возера Струста: яго памеры, генетычны тып, кіслародны рэжым, празрыстасць і мінералізацыя вод.
На прыпынку № 2 вы пазнаёміцеся з рэльефам цэнтральнай часткі нацыянальнага парку сфармаваным ледніковай дзейнасцю. У выніку складаных працэсаў, якія адбываюцца пры раставанні ледніка, утварыліся станоўчыя і адмоўныя формы рэльефу, сярод якіх можна вылучыць катлавіны азёр Струста, Снуды і камавы комплекс на чале з гарой Маяк.
На прыпынку №3 прадстаўлена гідралагічная характарыстыка возера Снуды: яго памеры, генетычны тып, кіслародны рэжым, празрыстасць і мінералізацыя вод.
На прыпынку №4 прадстаўлена інфармацыя аб паўвостраве Перавалока, яго расліннасці, асваенні чалавекам і сучасным стане.
На прыпынку №5 прадстаўлена інфармацыя аб дзікарослых раслінах, якія ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і сустракаюцца тут на маршруце.
На прыпынку №6 прадстаўлена інфармацыя аб відах рыб, якія жывуць у азёрах Струста і Снуды.
На прыпынку №7 вы зможаце пазнаёміцца з прадстаўнікамі жывёльнага свету нацыянальнага парку.
На прыпынку №8 прадстаўлена інфармацыя аб арнітафаўне экасістэм нацыянальнага парку.
На прыпынку №9 вы зможаце даведацца пра валуны, якія часта сустракаюцца ў нацыянальным парку, іх паходжанне і з’яўленне на Браслаўшчыне.
Уваход бясплатны.
Тэлефон: +375 29 226-22-46, +375 2153 6-77-00, +375 2153 6-77-07
Электронная пошта: turizm@braslavpark.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.