Уваход у акаўнт

ці
👁️

Рэгістрацыя

👁
👁

Пацвердзіце email

Увядзіце 6-значны код, адпраўлены на:

Усталюйце новы пароль

Код пацверджаны! Цяпер стварыце новы пароль.

Мінімум 8 сімвалаў
Аглядная вышка на Горы Маяк

Аглядная вышка на Горы Маяк

НП «Браслаўскія азёры»

Гара Маяк – гэта лепшая аглядная кропка Нацыянальнага парка “Браслаўскія азёры”, ля падножжа якой бярэ свой пачатак экалагічная сцежка “Гара Маяк”. Гэта ўнікальны прыродны аб’ект, размешчаны паміж азёрамі Снуды і Струста, з вяршыні якога адкрываюцца выключныя па маляўнічасці і пышнасці прыродныя ландшафты і азёрныя роўнядзі са шматлікімі выспамі і водмелямі. Гара Маяк уяўляе сабой выразна выяўлены ледніковы кам – купалападобны крутасхільны ўзгорак круглявай формы, складзены сартаваным слаістай матэрыялам.

Абсалютная вышыня гары складае 174 м над узроўнем мора, а адносна найбліжэйшых азёр – Струста і Снуды яе вышыня 44, 7 м. У пачатку ХХ стагоддзя геадэзісты паставілі на вяршыні ўзгорка трыянгуляцыйную вышку, якую мясцовыя жыхары і ахрысцілі маяком. А да гэтага ўзгорак зваўся гарой “Бізня”. Такім чынам, на тэрыторыі цэнтральнай часткі нацыянальнага парку прадстаўлены як станоўчыя формы рэльефу, у выглядзе камавых і азавых комплексаў, так і адмоўныя формы рэльефу, у выглядзе азёрных катлавін і варонак. Такія пейзажы, якія маюць нізкагорны характар, з’яўляюцца рэдкасцю для раўніннай тэрыторыі. У 2020 годзе была пабудавана аглядная вышка, уваход платны.

Кошт білета: 5,00 бел.руб., дзецям да 6 гадоў уключна – бясплатна.

Адрас: 211970, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, в.Кезікі

Час працы: З 01.05. па 30.09., з 9.00 па 21.00, штодзень

Тэлефон: +375 29 226-22-46

Паслугі і зручнасці

Vector Аплата картай
Vector Зручны ўздым
Vector Рэалізацыя сувеніраў

Дадатковая інфармацыя

Vector Знаходзіцца на маршруце экалагічнай сцежкі «Гара Маяк»
Vector Каля паркоўкі размешчаны крама «Пад гарой»
Vector З турыстычнай стаянкі агульнага тыпу «Перацяг» (у 300 м ад вышкі) у летні перыяд арганізуецца катанне на карабліку

Водгукі

Водгукі пакуль адсутнічаюць.

Побач знаходзяцца

Ресторан «Дривяты»

Рэстаран «Дрывяты»

☆☆☆☆☆ 0 0 водгукаў
Глядзець
Экалагічная сцежка «Слабодкаўская азавая града»

Экалагічная сцежка «Слабодкаўская азавая града»

☆☆☆☆☆ 0 0 водгукаў
Глядзець
Экалагічная сцежка «Парк Бяльмонт»

Экалагічная сцежка «Парк Бяльмонт»

☆☆☆☆☆ 0 0 водгукаў
Глядзець
Экалагічная сцежка «Гара Маяк»

Экалагічная сцежка «Гара Маяк»

☆☆☆☆☆ 0 0 водгукаў
Глядзець
Маршрут турыстычнага падарожжа «Турбазаўскі рог»

Маршрут турыстычнага падарожжа «Турбазаўскі рог»

☆☆☆☆☆ 0 0 водгукаў
Глядзець