База адпачынку «Дрывяты» размешчана на беразе 5-ага па велічыні возера ў Беларусі «Дрывяты», на ўскраіне города. На тэрыторыі 3 корпуса, лазня, пункт пракату, рэстаран, басейны комплекс (басейн, джакузі, саўна), кафетэрый «Хатнія прысмакі». У карпусах ёсць нумары рознай катэгорыі, у тым ліку нумар для маламабільных людзей. Ёсць нумары наступных катэгорый:
Кошт ад 60,00 бел.руб.
Адрас: 211970, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, г.Браслаў, вул.Рыбхозная, 15а
Час працы: Кругласутачна
Тэлефон: +375 2153 2-61-10 (адміністратар)
Электронная пошта: turizm@braslavpark.by
Падрабязная інфармацыя
1 нумар
Двухпакаёвы нумар «Стандарт» падыдзе для адно-або двухмеснага размяшчэння, максімальная колькасць чалавек для размяшчэння – 4. Нумар прызначаны для маламабільных людзей: адсутнічаюць міжпакаёвыя дзверы, у ванным пакоі ёсць поручні, уваход абсталяваны пандусам;
Таксама тут будзе камфортна як сямейнай пары з дзіцём, так і гасцям, что наведалі горад па рабочых справах. Два аднаспальныя ложкі і раскладная канапа дазволяць вам камфортна адпачыць. Да вашых паслуг ТБ з прыстаўкай ZALA (мноства беларускіх і расійскіх тэлеканалаў). Ёсць невялікі кухонны вугалок, халадзільнік, электрачайнік, посуд (кубак, талеркі, відэльцы, чайныя лыжкі), шафа, люстэрка, прыложкавыя тумбачкі, пуф, журнальны столік, камод.
Санвузел абсталяваны ваннай, унітазам, камплектам ручнікоў, гасцінічнай касметыкай (шампунь-кандыцыянер, гель, мыла).
Агульная плошча нумара складае 30,5 м2.
Кошт ад 100,00 бел.руб.
Утульны аднапакаёвы нумар «Эканом» створаны для гасцей, якія аддаюць перавагу функцыянальнасці. Ён падыдзе для адно або двухмеснага размяшчэння. У нумары нашых гасцей чакаюць два аднаспальныя ложкі. Да вашых паслуг ТБ з прыстаўкай ZALA (мноства беларускіх і расійскіх тэлеканалаў), міні-халадзільнік, посуд (кубкі, чайныя лыжкі), шафа, люстэрка, прыложкавыя тумбачкі, пуф. Санвузел абсталяваны душавой кабінай, унітазам, камплектам ручнікоў, гасцінічнай касметыкай (шампунь-кандыцыянер, гель, мыла). Агульная плошча нумара складае 16,5 м2.
Кошт ад 60,00 бел.руб.
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.