Займальны шпацыр, з магчымасцю паназіраць за жывёламі ў натуральным асяроддзі іх пасялення. На падкормачных пляцоўках сілкуюцца зубры, ласі, алені, казулі. Па ходзе маршруту ўстаноўлены аншлагі з інфармацыяй аб насельніках вальераў. А з вышыні назіральнай вышкі адкрываецца маляўнічая панарама бязмежных прастораў – прыдатнае месца, каб зрабіць добры кадр на памяць.
Тып дарогі – грунтавая.
Па маршруце размешчаны прыпынкі з інфармацыйнымі таблічкамі, паказальнікамі, альтанкамі.
Тэлефон: +375 33 377-93-80
Электронная пошта: turizm@braslavpark.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.