Уваход у акаўнт

ці
👁️

Рэгістрацыя

👁
👁

Пацвердзіце email

Увядзіце 6-значны код, адпраўлены на:

Усталюйце новы пароль

Код пацверджаны! Цяпер стварыце новы пароль.

Мінімум 8 сімвалаў
Корпус 2 базы адпачынку «Дрывяты»

Корпус 2 базы адпачынку «Дрывяты»

НП «Браслаўскія азёры»

База адпачынку «Дрывяты» размешчана на беразе 5-ага па велічыні возера ў Беларусі «Дрывяты», на ўскраіне города. На тэрыторыі 3 корпуса, лазня, пункт пракату, рэстаран, басейны комплекс (басейн, джакузі, саўна), кафетэрый «Хатнія прысмакі». У карпусах ёсць нумары рознай катэгорыі, у тым ліку нумар для маламабільных людзей. Ёсць нумары наступных катэгорый:

  • 14 нумароў «Эканом» (1 пакой) – два аднаспальныя ложкі, люстэрка, пуф, міні-халадзільнік, шафа, тэлевізар;
  • 16 нумароў «Стандарт» (2 пакоі) – у адным пакоі канапа, крэсла, тэлевізар, у другім пакоі два аднаспальныя ложкі, камод, ёсць кухонны вугалок, халадзільнік, электрачайнік;
  • 1 нумар «Стандарт» (2 пакоі) для маламабільных людзей – у адным пакоі канапа, тэлевізар, у другім пакоі 2 раздзельныя ложкі, тумбачкі. Нумар знаходзіцца ў корпусе №3, у нумары адсутнічаюць міжпакаёвыя дзверы, у ванным пакоі ёсць поручні, уваход абсталяваны пандусам;
  • 4 нумары «Паўлюкс» (2 пакоі) – у адным пакоі раскладная канапа, тэлевізар, пуф, журнальны столік, у другім пакоі двухспальны ложак, ёсць кухонны вугалок, халадзільнік, чайнік;
  • 4 нумара «Люкс» (двухузроўневы нумар з вінтавой лесвіцай, 2 пакоі) – 1-ы ўзровень: у пакоі знаходзяцца шафа, раскладная канапа, 2 крэслы, журнальны столік, тэлевізар, ёсць кухонны вугалок, халадзільнік, электрачайнік, посуд, мині-бар (платны), 2-і ўзровень: двухспальныя ложкі и канапа, 2 крэслы, шафа, прыложкавыя тумбачкі, журнальны столік.

Кошт ад 60,00 бел.руб.

Адрас: 211970, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, г.Браслаў, вул.Рыбхозная, 15а

Час працы: Кругласутачна

Тэлефон: +375 2153 2-61-10 (адміністратар)

Паслугі і зручнасці

Vector Заезд пасля 14.00, выезд да 12.00
Vector Аплата карткай
Vector Wi-fi
Vector Паркоўка для пражываючых
Vector Зарадка для электрамабіляў
Vector Паслуга room service

Дадатковая інфармацыя

Vector Продаж пуцёвак на аматарскае рыбалоўства
Vector Канферэнц-зал
Vector Паслуга масажу
Vector Магчыма пражыванне з хатнімі жывёламі
Vector Побач маршрут турыстычнага падарожжа «Турбазаўскі рог»
Vector Рэстаран «Дрывяты», банкетная зала
Vector Кафетэрый «Хатнія прысмакі»
Vector За 150 м абсталяваны пляж
Vector Сняданкі ўключаныя
Vector Пракат веласіпедаў, электраскутэраў, у тым ліку для маламабільных людзей, байдарак, лодак, катамаранаў, sup-дошак
Vector Лазня з купеллю
Vector Басейн, джакузі, саўна
Vector У летні перыяд арганізуюцца прагулкі на карабліку
Vector Невялікая дзіцячая пляцоўка
Vector Экскурсійнае абслугоўванне для зборных груп

Падрабязная інфармацыя

Нумар «Стандарт»

8 нумароў

Двухпакаёвы нумар «Стандарт» падыдзе для адно-або двухмеснага размяшчэння, максімальная колькасць чалавек для размяшчэння – 4. Тут будзе камфортна як сямейнай пары з дзіцём, так і гасцям, что наведалі горад па рабочых справах. Два аднаспальныя ложкі і раскладная канапа дазволяць вам камфортна адпачыць. Да вашых паслуг ТБ з прыстаўкай ZALA (мноства беларускіх і расійскіх тэлеканалаў). Ёсць невялікі кухонны вугалок, халадзільнік, электрачайнік, посуд (кубак, талеркі, відэльцы, чайныя лыжкі), шафа, люстэрка, прыложкавыя тумбачкі, пуф, журнальны столік, камод.
Санвузел абсталяваны ваннай, унітазам, камплектам ручнікоў, гасцінічнай касметыкай (шампунь-кандыцыянер, гель, мыла).
Агульная плошча нумара складае 30,5 м2.

Кошт ад 100,00 бел.руб.

Нумар «Паўлюкс»

2 нумара

Прасторны і светлы двухпакаёвы нумар падыдзе для адно або двухмеснага размяшчэння, максімальная колькасць чалавек для размяшчэння – 4. У дадзеным нумары ў наяўнасці камфортны двухспальны ложак і раскладная канапа.
Да вашых паслуг Wi-fi, кандыцыянер, ТБ з прыстаўкай ZALA (мноства беларускіх і расійскіх тэлеканалаў). Ёсць невялікі кухонны вугалок, халадзільнік, электрачайнік, посуд (кубкі, талеркі, відэльцы, чайныя лыжкі), шафа, люстэрка, прыложкавыя тумбачкі, пуф, журнальны столік, камод, міні-бар (платны).
У нумары для вашай выгоды 2 санвузла: 1 санвузел абсталяваны ваннай, унітазам, бідэ, камплектам ручнікоў, гасцінічнай касметыкай (шампунь-кандыцыянер, гель, мыла), 2-і санвузел абсталяваны ракавінай і ўнітазам, камплектам ручнікоў.
Агульная плошча нумара складае 41,5 м2.

Кошт ад 150,00 бел.руб.

Нумар «Люкс»

2 нумара

Прасторны і светлы двухпакаёвы двухузроўневы нумар падыдзе для адно або двухмеснага размяшчэння, максімальная колькасць чалавек для размяшчэння – 4. Пад’ём на другі ўзровень па вінтавой лесвіцы. Ёсць кандыцыянер.
1-ы узровень: у пакоі знаходзяцца шафа, раскладная канапа, 2 крэсла, журнальны столік. Таксама да вашых паслуг Wi-fi, кандыцыянер, ТБ з прыстаўкай ZALA (мноства беларускіх і расійскіх тэлеканалаў). Ёсць невялікі кухонны вугалок, халадзільнік, электрачайнік, посуд (кубкі, сподкі, талеркі, відэльцы, чайныя лыжкі), міні-бар (платны).
Санвузел абсталяваны ракавінай і ўнітазам, камплектам ручнікоў, гасцінічнай касметыкай (шампунь-кандыцыянер, гель, мыла). 2-і узровень: у прасторным пакоі стаіць камфортны двухспальны ложак і канапа, 2 крэслы, шафа, прыложкавыя тумбачкі, журнальны столік. Агульная плошча нумара складае 76 м2.

Кошт ад 200,00 бел.руб.

Водгукі

Водгукі пакуль адсутнічаюць.

Побач знаходзяцца

Сафары-парк «Мекяны»

Сафары-парк «Мекяны»

☆☆☆☆☆ 0 0 водгукаў
Глядзець
Ресторан «Дривяты»

Рэстаран «Дрывяты»

☆☆☆☆☆ 0 0 водгукаў
Глядзець
Кафэтэрый «Хатнія прысмакі»

Кафэтэрый «Хатнія прысмакі»

☆☆☆☆☆ 0 0 водгукаў
Глядзець
Аглядная вышка на Горы Маяк

Аглядная вышка на Горы Маяк

☆☆☆☆☆ 0 0 водгукаў
Глядзець
Экалагічная сцежка «Слабодкаўская азавая града»

Экалагічная сцежка «Слабодкаўская азавая града»

☆☆☆☆☆ 0 0 водгукаў
Глядзець
Экалагічная сцежка «Парк Бяльмонт»

Экалагічная сцежка «Парк Бяльмонт»

☆☆☆☆☆ 0 0 водгукаў
Глядзець