Уваход у акаўнт

ці
👁️

Рэгістрацыя

👁
👁

Пацвердзіце email

Увядзіце 6-значны код, адпраўлены на:

Усталюйце новы пароль

Код пацверджаны! Цяпер стварыце новы пароль.

Мінімум 8 сімвалаў
Возера Балойса

Возера Балойса

НП «Браслаўскія азёры»

ДПУ «НП «Браслаўскія азёры» аказвае паслугу па арганізацыі аматарскай лоўлі рыбы з берага або плаўсродкі на возеры Балойса згодна з Прэйскурантам № 3 цэн пуцёвак на аматарскае рыбалоўства ў Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры” ад 15 студзеня 2024 года.

Кошт пуцёўкі складае: на звычайную лоўлю на 1 дзень 6,00 рублёў, на 2 дні – 7,00 рублёў, на 3 дні – 9,00 рублёў, на 10 дзён – 13,00 рублёў, на 30 дзён – 23,00 рублёў, на 3 месяцы – 32,00 рублёў, на год – 32,00 рублёў; на лоўлю на жыўца – 14 рублёў на светлавы дзень; на лоўлю рыбы на дарожку з маламерных судоў з рухавікамі магутнасцю да 15 л.з. – 22,00 рублёў на светлавы дзень; на лоўлю рыбы з агульнай колькасцю гаплікаў ад 6 да 10 штук – 20,00 рублёў на светлавы дзень; на лоўлю тэлевізарам – 20,00 рублёў на светлавы дзень.

1. Пуцёўкі на платнае аматарскае рыбалоўства на звычайную лоўлю выдаюцца бясплатна:

  • ветэранам Вялікай айчыннай вайны;
  • інвалідам I і II групы;
  • пенсіянерам, якія выйшлі на пенсію па ўзросту на агульных падставах, якія з’яўляюцца жыхарамі Браслаўскага раёна (жыхаром Браслаўскага раёна прызнаецца асоба, якая мае прапіску (пастаянную рэгістрацыю) на тэрыторыі Браслаўскага раёна);
  • пенсіянерам, якія выйшлі на пенсію па ўзросту на агульных падставах, якія з’яўляюцца жыхарамі некаторых населеных пунктаў Шаркаўшчынскага раёна згодна з дадаткам № 3 да рэжыму платнага аматарскага рыбалоўства (жыхаром Шаркаўшчынскага раёна прызнаецца асоба, якая мае прапіску (пастаянную рэгістрацыю) на тэрыторыі Шаркоў);
  • непаўналетнім грамадзянам ва ўзросце да 16 гадоў;
  • асобам, якія пражываюць на базах адпачынку Нацыянальнага парка “Браслаўскія азёры” (на перыяд пражывання);
  • ветэранам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;
  • ліквідатарам аварыі Чарнобыльскай АЭС, якія працуюць у ДПУ НП “Браслаўскія азёры”.

2. Пуцёўкі на платнае аматарскае рыбалоўства на звычайную лоўлю выдаюцца са зніжкай (на 1 дзень 2,00 рубля, на 3 дні – 3,00 рубля, на 30 дзён – 6,00 рублёў, на 3 месяцы – 11,00 рублёў, на год – 22,00 рубля):

  • жыхарам Браслаўскага раёна (жыхаром Браслаўскага раёна прызнаецца асоба, якая мае прапіску (пастаянную рэгістрацыю) на тэрыторыі Браслаўскага раёна);
  • жыхарам некаторых населеных пунктаў Шаркаўшчынскага раёна згодна з дадаткам № 3 да рэжыму платнага аматарскага рыбалоўства;
  • пенсіянерам, якія выйшлі на пенсію па ўзросту на агульных падставах, пры прад’яўленні пенсіённага пасведчання, акрамя асоб пенсіённага ўзросту, указаных у абзацах 4 і 5 пункта 5 главы 3 рэжыму платнага аматарскага рыбалоўства;
  • работнікам ДПУ НП “Браслаўскія азёры” незалежна ад месца пражывання (пры пацвярджэнні месца працы адпаведным структурным падраздзяленнем).

3. Пуцёўкі на платнае аматарскае рыбалоўства на лоўлю на жыўца, лоўлю ад 6 да 10 гаплікаў, лоўлю тэлевізарам, лоўлю на дарожку, выдаюцца са зніжкай (на лоўлю на жыўца – 8,00 рублёў на светлавы дзень; на лоўлю рыбы на дарожку з маламерных судоў з рухавікамі магутнасцю да 15 л.з. – 15,00 рублёў на светлавы дзень; на лоўлю рыбы з агульнай колькасцю гаплікаў ад 6 да 10 штук – 12,00 рублёў на светлавы дзень; на лоўлю тэлевізарам – 12,00 рублёў на светлавы дзень):

  • жыхарам Браслаўскага раёна (жыхаром Браслаўскага раёна прызнаецца асоба, якая мае прапіску (пастаянную рэгістрацыю) на тэрыторыі Браслаўскага раёна);
  • жыхарам некаторых населеных пунктаў Шаркаўшчынскага раёна згодна з дадаткам № 3 да рэжыму платнага аматарскага рыбалоўства;
  • ветэранам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;
  • ветэранам Вялікай айчыннай вайны;
  • інвалідам I і II групы;
  • непаўналетнім грамадзянам ва ўзросце да 16 гадоў;
  • работнікам ДПУ НП “Браслаўскія азёры” незалежна ад месца пражывання (пры пацвярджэнні месца працы адпаведным структурным падраздзяленнем);
  • пенсіянерам, якія выйшлі на пенсію па ўзросце на агульных падставах.

4. Асобам, якія пражываюць на базах установы (на перыяд пражывання), універсальная пуцёўка, пуцёўка на падводнае паляванне, на лоўлю рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі, на лоўлю тэлевізарам, на лоўлю на жыўца, на лоўлю рыбы з агульнай колькасцю гаплікаў ад 6 да 10 выдаюцца.

5. Работнікам ДПУ НП “Браслаўскія азёры” пуцёўкі на падводнае паляванне рэалізуюцца са скідкай 50% (пры пацвярджэнні месца працы адпаведным структурным падраздзяленнем).

Адрас: 211970, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобл., г. Браслаў, вул. Дачная, 1

Час працы: Кругласутачна

Тэлефон: +375 2153 6-77-10

Паслугі і зручнасці

Vector Купля рыбалоўных пуцёвак онлайн

Водгукі

Водгукі пакуль адсутнічаюць.

Побач знаходзяцца

Сафары-парк «Мекяны»

Сафары-парк «Мекяны»

☆☆☆☆☆ 0 0 водгукаў
Глядзець
Экалагічная сцежка «Слабодкаўская азавая града»

Экалагічная сцежка «Слабодкаўская азавая града»

☆☆☆☆☆ 0 0 водгукаў
Глядзець
Экалагічная сцежка «Парк Бяльмонт»

Экалагічная сцежка «Парк Бяльмонт»

☆☆☆☆☆ 0 0 водгукаў
Глядзець
Экалагічная сцежка «Гара Маяк»

Экалагічная сцежка «Гара Маяк»

☆☆☆☆☆ 0 0 водгукаў
Глядзець
Маршрут турыстычнага падарожжа «Турбазаўскі рог»

Маршрут турыстычнага падарожжа «Турбазаўскі рог»

☆☆☆☆☆ 0 0 водгукаў
Глядзець