Разлічана на 60 чалавек
Турыстычная стаянка агульнага тыпу размешчана на возеры Струста на адкрытай паляне.
Абсталявана альтанкамі, туалетамі, пірсамі, вогнішчамі з лаўкамі, смеццезборнікамі.
Берагавая лінія: пясчаная з прыбярэжна-воднай расліннасцю.
Пад’езд да турыстычнай стаянкі праходзіць па асфальтавай і часткова жвіровай дарогах.
Кошт за суткі: да 5 дзён (уключна) – 15,00 бел.руб. з чалавека, ад 6 дзён і больш – 10,00 бел.руб. Дзецям да 6 гадоў бясплатна. Дзённае знаходжанне – 6,00 бел.руб.з чалавека.
Адрас: Рэспубліка Беларусь, Вицебская вобласць, Браслаўскі раён, недалека ад вескі Кезікі, возера Струста, ля падножжа гары Маяк
Час працы: Кругласутачна
Тэлефон: +375 29 226-22-46 (пн-пт: з 8:00 да 17:00, з 15.05. па 15.09. пн-сб: з 8:00 да 19:00)
Электронная пошта: turizm@braslavpark.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.