Разлічана на 24 чалавекі
Турыстычная стаянка агульнага тыпу размешчана на возеры Дрывяты на адкрытай паляне. Побач пракладзены маршрут турыстычнага падарожжа “Турбазаўскі рог”. Недалёка ад турыстычнай стаянкі знаходзіцца база адпачынку “Дрывяты”, рэстаран “Дрывяты”, кафэтэрый “Хатнія прысмакі”.
Абсталявана альтанкамі, туалетамі, вогнішчамі з лаўкамі, смеццезборнікамі.
Берагавая лінія: пясчаная з прыбярэжна-воднай расліннасцю.
Пад’езд да турыстычнай стаянкі праходзіць па асфальтавай і часткова жвіровай дарогах. Рэкамендуем выкарыстоўваць аўта з вельмі высокай падвескай.
Кошт за суткі: да 5 дзён (уключна) – 8,00 бел.руб. з чалавека, ад 6 дзён і больш – 6,00 бел.руб. Дзецям да 6 гадоў бясплатна. Дзённае знаходжанне – 4,00 бел.руб. з чалавека.
Адрас: Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, ускраіна горада Браслаў, недалёка ад базы адпачынку «Дрывяты», возера Дрывяты
Час працы: Кругласутачна
Тэлефон: +375 29 226-22-46, +375 2153 6-77-00, +375 2153 6-77-07 (пн-пт: з 8:00 да 17:00, з 15.05. па 15.09. пн-сб: з 8:00 да 19:00)
Электронная пошта: turizm@braslavpark.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.