База адпачынку «Дрывяты» размешчана на беразе 5-ага па велічыні возера ў Беларусі «Дрывяты», на ўскраіне города. На тэрыторыі 3 корпуса, лазня, пункт пракату, рэстаран, басейны комплекс (басейн, джакузі, саўна), кафетэрый «Хатнія прысмакі». У карпусах ёсць нумары рознай катэгорыі, у тым ліку нумар для маламабільных людзей. Ёсць нумары наступных катэгорый:
- 14 нумароў «Эканом» (1 пакой) – два аднаспальныя ложкі, люстэрка, пуф, міні-халадзільнік, шафа, тэлевізар;
- 16 нумароў «Стандарт» (2 пакоі) – у адным пакоі канапа, крэсла, тэлевізар, у другім пакоі два аднаспальныя ложкі, камод, ёсць кухонны вугалок, халадзільнік, электрачайнік;
- 1 нумар «Стандарт» (2 пакоі) для маламабільных людзей – у адным пакоі канапа, тэлевізар, у другім пакоі 2 раздзельныя ложкі, тумбачкі. Нумар знаходзіцца ў корпусе №3, уваход абсталяваны пандусам;
- 4 нумары «Паўлюкс» (2 пакоі) – у адным пакоі раскладная канапа, тэлевізар, пуф, журнальны столік, у другім пакоі двухспальны ложак, ёсць кухонны вугалок, халадзільнік, чайнік;
- 4 нумара «Люкс» (двухузроўневы нумар з вінтавой лесвіцай, 2 пакоі) – 1-ы ўзровень: у пакоі знаходзяцца шафа, раскладная канапа, 2 крэслы, журнальны столік, тэлевізар, ёсць кухонны вугалок, халадзільнік, электрачайнік, посуд, мині-бар (платны), 2-і ўзровень: двухспальныя ложкі и канапа, 2 крэслы, шафа, прыложкавыя тумбачкі, журнальны столік.
Кошт ад 60,00 бел.руб.