База адпачынку “Золава” размешчана на беразе ляснога возера Золва ў 5 км ад трасы Браслаў-Мінск і ў 20 км ад горада Браслава. Тэрыторыя базы агароджана, што спрыяе вашаму спакойнаму і бяспечнаму адпачынку. Усе пад’язныя шляхі заасфальтаваны.
База адпачынку складаецца з чатырох асобна стаячых катэджаў, “Беларускай хаткi” з сапраўднай рускай печчу, парнай лазні, сталовай, стаянкі, міні-пляжа. Маецца навес для вялікай групы людзей, дзіцячая пляцоўка, батут, абсталявана месца для барбекю, комплекс з вулічнымі трэнажорамі.
Двухпавярховы катэдж, які падыдзе для размяшчэння да 4-х чалавек з магчымым дадатковым размяшчэннем 2-х чалавек у гасцінай.
У катэджы ёсць 2 нумары з двухспальнымі ложкамі, дзе з аднаго нумара ёсць выхад на тэрасу з відам на возера.
Для гасцей даступны кухонны гарнітур, абсталяваны ўсім неабходным (электрычная пліта, халадзільнік, электрачайнік, мікрахвалевая печ, сталовы посуд).
Да вашых паслуг даступныя: бесправадны інтэрнэт Wi-Fi, тэлевізар з прыстаўкай ZALA (мноства беларускіх і расійскіх тэлеканалаў), шафы, люстэркі, прыложкавыя тумбы, пуфы, часопісны столік, камода, прасавальная дошка з прасам, 2 кандыцыянеры.
У катэджы для вашай выгоды маецца два санвузла, якія абсталяваны душавой кабінай, унітазам, рукамыйніцай, (бідэ на 2-м паверсе), камплектам ручнікоў, гасцінічнай касметыкай (шампунь-кандыцыянер, гель, мыла).
У дадзеным катэджы можна пагрэцца ля каміна ў гасцінай з тэлевізарам.
Кошт за суткі пражывання ад 270,00 бел.руб. за ўвесь катэдж.
Эксплуатуецца ў вясенне-летні перыяд.
Адрас: 211970, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Браслаўскі р-н, вёска Дзегцяры
Час працы: Кругласутачна
Тэлефон: +375 2153 6-00-79 (адміністратар), +375 29 226-22-46 (браніраванне)
Электронная пошта: turizm@braslavpark.by
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.