База адпачынку “Золава” размешчана на беразе ляснога возера Золва ў 5 км ад трасы Браслаў-Мінск і ў 20 км ад горада Браслава. Тэрыторыя базы абгароджана, што спрыяе вашаму спакойнаму і бяспечнаму адпачынку. Усе пад’язныя шляхі заасфальтаваны.
База дапалчынку складаецца з чатырох асобна стаячых катэджаў, “Беларускай хаткi” з сапраўднай рускай печчу, парнай лазні, сталовай, стаянкі, міні-пляжа. Маецца навес для вялікай групы людзей, дзіцячая пляцоўка, батут, абсталявана месца для барбекю, комплекс з вулічнымі трэнажорамі.
Двухпавярховы катэдж з 6 нумарамі.
На першым паверсе два двухмесныя нумары з аднаспальнымі ложкамі і адзін нумар з двухспальным ложкам.
На другім паверсе тры нумары з двума аднаспальнымі ложкамі ў кожным. З аднаго нумара ёсць выхад на тэрасу з відам на возера.
Эксплуатуецца ў вясенне-летні перыяд.
Адрас: 211970, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Браслаўскі р-н, вёска Дзегцяры
Час працы: Кругласутачна
Тэлефон: +375 2153 6-00-79 (адміністратар), +375 29 226-22-46 (браніраванне)
Электронная пошта: turizm@braslavpark.by
Падрабязная інфармацыя
На першым паверсе два двухмесныя нумары з аднаспальнымі ложкамі.
На паверсе ёсць міні-кухня з электраплітой, халадзільнікам, чайнікам і мікрахвалевай печчу.
На другім паверсе тры нумары з двума аднаспальнымі ложкамі ў кожным. З аднаго нумара ёсць выхад на тэрасу з відам на возера.
Да вашых паслуг даступныя: бесправадны інтэрнэт Wi-Fi, тэлевізар з прыстаўкай ZALA (мноства беларускіх і расійскіх тэлеканалаў), шафы, люстэркі, прыложкавыя тумбы, часопісны столік, камода, кандыцыянер.
У катэджы для вашай выгоды маецца два санвузла, якія абсталяваны душавой кабінай, унітазам, рукамыйніцай, камплектам ручнікоў, гасцінічнай касметыкай (шампунь-кандыцыянер, гель, мыла).
Кошт за суткі пражывання ад 60 бел.руб.
Эксплуатуецца ў вясенне-летні перыяд.
На першым паверсе 1 аднамесны нумар з двухспальным ложкам.
На паверсе ёсць міні-кухня з электраплітой, халадзільнікам, чайнікам і мікрахвалевай печчу.
Да вашых паслуг даступныя: бесправадны інтэрнэт Wi-Fi, тэлевізар з прыстаўкай ZALA (мноства беларускіх і расійскіх тэлеканалаў), шафы, люстэркі, прыложкавыя тумбы, часопісны столік, камода, кандыцыянер.
У катэджы для вашай выгоды маецца два санвузла, якія абсталяваны душавой кабінай, унітазам, рукамыйніцай, камплектам ручнікоў, гасцінічнай касметыкай (шампунь-кандыцыянер, гель, мыла).
Кошт за суткі пражывання ад 100 бел.руб.
Эксплуатуецца ў вясенне-летні перыяд.
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.