База адпачынку “Золава” размешчана на беразе ляснога возера Золва ў 5 км ад трасы Браслаў-Мінск і ў 20 км ад горада Браслава. Тэрыторыя базы абгароджана, што спрыяе вашаму спакойнаму і бяспечнаму адпачынку. Усе пад’язныя шляхі заасфальтаваны.
База адпачынку складаецца з чатырох асобна стаячых катэджаў, “Беларускай хаткi” з сапраўднай рускай печчу, парнай лазні, сталовай, стаянкі, міні-пляжа. Маецца навес для вялікай групы людзей, дзіцячая пляцоўка, батут, абсталявана месца для барбекю, комплекс з вулічнымі трэнажорамі.
Катэдж з 3 нумарамі: 1 двухмесны нумар з двухспальным ложкам, 2 трехместные нумары па два аднаспальныя ложкі (у кожным з дадзеных нумароў маецца дадатковае месца). З нумароў ёсць выхад на тэрасу з відам на возера.
Адрас: 211970, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Браслаўскі р-н, вёска Дзегцяры
Час працы: Кругласутачна
Тэлефон: +375 2153 6-00-79 (адміністратар), +375 29 226-22-46 (браніраванне)
Электронная пошта: turizm@braslavpark.by
Падрабязная інфармацыя
Адзін двухмесны нумар з двухспальным ложкам. У нумары свой ванны пакой з душавой кабінай, унітазам, рукамыйніцай, камплектам ручнікоў, гасцінічнай касметыкай (шампунь-кандыцыянер, гель, мыла).
У холе катэджа ёсць абедзенны стол і тэлевізар з прыстаўкай ZALA (мноства беларускіх і расійскіх тэлеканалаў). Ёсць невялікая міні-кухня з халадзільнікам, мікрахвалевай печчу, электрачайнікам і посудам.
Да вашых паслуг даступныя: бесправадны інтэрнэт Wi-Fi, шафы, люстэркі, прыложкавыя тумбы, часопісны столік, камода, кандыцыянер.
Кошт за суткі пражывання ад 80,00 бел.
Два трохмясцовыя нумары, у кожным нумары па тры аднаспальныя ложкі. З нумароў ёсць выхад на тэрасу з відам на возера.
У кожным нумары свой ванны пакой з душавой кабінай, унітазам, рукамыйніцай, камплектам ручнікоў, гасцінічнай касметыкай (шампунь-кандыцыянер, гель, мыла).
У холе катэджа ёсць абедзенны стол і тэлевізар з прыстаўкай ZALA (мноства беларускіх і расійскіх тэлеканалаў). Ёсць невялікая міні-кухня з халадзільнікам, мікрахвалевай печчу, электрачайнікам і посудам.
Да вашых паслуг даступныя: бесправадны інтэрнэт Wi-Fi, шафы, люстэркі, прыложкавыя тумбы, часопісны столік, камода, кандыцыянер.
Цана за суткі пражывання ад 100,00 бел. месца – ад 50,00 бел.руб.
Увайдзіце, каб пакінуць водгук.